Удзельнікамі тэлеперадачы сталі Алена Антончык, старшыня Савета маладых спецыялістаў ГрДУ імя Янкі Купалы, старшы выкладчык кафедры перавода і міжкультурнай камунікацыі; Вадзім Стасюкевіч, выкладчык кафедры сістэмнай біялогіі, факультэта біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта; Ангеліна Займак, спецыяліст аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы; Ксенія Жлоба, метадыст арганізацыйна-метадычнага аддзела ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы; Арсеній Сідаркевіч, вядучы спецыяліст цэнтра па сувязях з грамадскасцю Купалаўскага ўніверсітэта.
Падчас перадачы купалаўцы расказалі пра тое, чаму выбралі Alma mater для далейшага прафесійнага росту, пра сваіх настаўнікаў, а таксама якую падтрымку ўніверсітэт і дзяржава аказвае маладым спецыялістам.
Напрыканцы сустрэчы маладыя спецыялісты падзяліліся сваімі планамі далейшага развіцця кар'еры і самаўдасканалення ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта. Таксама маладым спецыялістам пажадалі прафесійных поспехаў, мэтанакіраванасці і новых дасягненняў.