Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 03 Верасень 2025 09:06

Студэнт Купалаўскага ўніверсітэта стаў пераможцам конкурсу «Актывіст месяца» Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі

IMG 4069Студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ягор Бухгароўскі стаў пераможцам конкурсу «Актывіст месяца» Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Удзельнікі конкурсу - уладальнікі smart-білета БРСМ. Штомесяц за актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія арганізоўвае грамадскае аб'яднанне, можна атрымліваць каштоўныя прызы.

Smart-білет БРСМ - гэта не проста карта, гэта магчымасці, ільготы і актыўнае жыццё! Замяніць білет старога ўзору на новы ці ўступіць у шэрагі грамадскага аб'яднання можна звярнуўшыся да сакратароў БРСМ на факультэтах.

Нагадаем, што Ягор Бухгароўскі таксама з'яўляецца сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ нашага ўніверсітэта.

Віншуем пераможцу і жадаем не спыняцца на дасягнутым!