Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Жнівень 2025 16:39

Што трэба ведаць пры засяленні ў інтэрнат?

photo 2025 08 20 11 18 28На парозе новы навучальны год, і ў Купалаўскім універсітэце ўсё гатова для сустрэчы студэнтаў. Ужо праз тыдзень інтэрнаты прымуць сваіх пастаяльцаў. Публікуемы для вас адказы на актуальныя пытанні па засяленні ў інтэрнаты ў 2025 годзе.

Засяленне ў інтэрнаты ўніверсітэта праходзіць у адпаведнасці з графікамі:

Графік засялення ў інтэрнаты і праходжання медыцынскага агляду пры засяленні ў інтэрнаты для студэнтаў першых курсаў ГрДУ імя Янкі Купалы

Графік засялення ў інтэрнаты і праходжання медыцынскага агляду пры засяленні ў інтэрнаты для студэнтаў 2 – 5 курсаў ГрДУ імя Янкі Купалы

Якія дакументы неабходна мець пры засяленні ў інтэрнат?

▪ пашпарт

▪3 фатаграфіі памерам 3х4

▪ наступныя медыцынскія дадзеныя:

  • дадзеныя рэнтгенафлюараграфічнага абследавання (пры дасягненні ўзросту 17 гадоў і старэй). Даведка аб абследаванні органаў грудной клеткі сапраўдная на працягу аднаго года ад даты праходжання
  • для тых студэнтаў, хто не дасягнуў узросту 17 гадоў, - звесткі аб прышчэпках па ўзросту (копія прышчэпачнай карты з паліклінікі па месцы жыхарства).
  • даведку з паліклінікі па месцы жыхарства (рэгістрацыі, прымацаванні) аб адсутнасці кантактаў з інфекцыйнымі хворымі. Тэрмін дзеяння даведкі - на працягу 14 дзён да даты засялення ў інтэрнат.
  • агляд на каросту, педыкулёз і іншыя заразныя скурныя захворванні праводзіцца медработнікамі універсітэта ў дзень засялення на месцы!
  • дадзеныя агляду гінеколага (назіральнага кабінета) - для дзяўчат.

Які парадак праходжання медыцынскага агляду пры засяленні ў інтэрнат?

Медыцынскі агляд праводзяць работнікі здраўпункта ўніверсітэта ў дзень засялення студэнтаў у інтэрнаты (па месцы засялення)

Што павінен ведаць кожны, хто пражывае ў інтэрнаце?

правілы ўнутранага распарадку навучэнцаў, якія пражываюць у інтэрнатах;

правілы тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі;

правілы эксплуатацыі электрабытавых прыбораў у інтэрнаце.