Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Жнівень 2025 15:34

Купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў свяце "Іўеўскі памідор-2025"

9 жніўня ў Іўі пройдзе свята, прысвечанае адной з самых яркіх гароднін – памідору. Свята «Іўеўскі памідор» штогод праходзіць у Іўі ў сезон паспявання таматаў і аб'ядноўваецца з Днём горада, дорачы жыхарам і гасцям горада незабыўныя эмоцыі.

У гэтым годзе акрамя ўжо традыцыйных мерапрыемстваў - конкурсу на лепшы карнавальны касцюм "Чэры-2025", памідорнага рынга "Іўе-дэ-таматэйра" і дзіцячай пеннай дыскатэкі "Таматы-паці" - гасцей будуць чакаць займальныя конкурсы, выступленні артыстаў, запальнае шоу групы барабаншчыкаў, караоке, памідорны дартс і выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Цэнтрам увагі на свяце стане конкурс на самы вялікі вырашчаны памідор, дзе ўдзельнікі змогуць прадэманстраваць свае дасягненні ў садаўніцтве. Таксама гасцей будуць чакаць і навінкі. Самай маштабнай з іх будзе начное флайдборд-шоу з піратыхнічным і светлавым абсталяваннем і феерверкамі на вадзе.

Памідорных гурманаў таксама не абдзеляць. На свяце іх будуць чакаць арыгінальныя стравы: вялізная таматная піцца "ТоІв'ецца", вялікі памідорны цуд-бутэрброд і леча "Made in Ivie".

Запрашаем купалаўцаў стаць удзельнікамі гэтага неверагодна яркага і «памідорнага» свята!

 

image