Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 02 Май 2024 14:32

Купалаўцы прымаюць актыўны ўдзел у выхаваўчых і асветніцка-патрыятычных мерапрыемствах

главнВыкладчыкі і студэнты юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы сталі ўдзельнікамі міжнароднай асветніцка-патрыятычнай акцыі "Дыктоўка Перамогі - 2024". Мерапрыемства праходзіць у 24 краінах свету і колькасць аднадумцаў штогод перавышае 150 тысяч чалавек.

Міжнародная асветніцка-патрыятычная акцыя ўпершыню прайшла 7 мая 2019 года ў Расійскай Федэрацыі. У 2024 годзе блок пытанняў арганізатары прысвяцілі 80-годдзю поўнага вызвалення Ленінграда, выхаду савецкіх войскаў на межы, юбілеям пісьменнікаў-франтавікоў, а таксама іншым юбілейным датам.

Старшыя выкладчыкі кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Наталля Габец і Дзіяна Літвінчук, старшы выкладчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Таццяна Коўчун, выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Дзіяна Зубрык, а таксама студэнты груп СДП-ГД-211 і СДП-ПР -213 сталі ўдзельнікамі акцыі «Дыктоўка Перамогі - 2024» і прайшлі пазнавальнае тэставанне.

Акцыя "Дыктоўка Перамогі" заклікана павысіць цікавасць да гістарычных падзей мінулага. Мерапрыемства прысвечана асэнсаванню Вялікай Айчыннай вайны, вывучэнню ваеннай гісторыі і нашага гераічнага мінулага.

Арганізатарамі акцыі выступаюць Расійскае гістарычнае таварыства, Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства, Усерасійскі грамадскі рух "Валанцёры Перамогі", Россупрацоўніцтва, Расійскі саюз ветэранаў, Расабрнагляд, Фонд стратэгічных ініцыятыў Музея Перамогі, а таксама партыя "Адзіная Расія".

Купалаўцы прымаюць актыўны ўдзел у рабоце дыскусійных пляцовак і канферэнцый. На гэты раз "Сацыяльная справядлівасць" стала тэмай дыскусіі сярод першакурснікаў юрыдычнага факультэта.

Дыялогавая пляцоўка "Сацыяльная справядлівасць як канстытуцыйна-прававы прынцып" была арганізавана дацэнтам кафедры міжнароднага права Аксанай Шупіцкай і старшым выкладчыкам кафедры Вольгай Еўдакіменка.

Удзельнікі мерапрыемства выказалі сваё меркаванне адносна заяўленай тэмы. Што такое справядлівасць? Якія яе формы? Якое яна мае значэнне? Якім чынам трэба вырашаць праблемы з пункту гледжання прынцыпу справядлівасці і (або) сацыяльнай справядлівасці? У межах дыскусіі кожны пункт гледжання быў аргументаваны, прапанавана вырашэнне той ці іншай праблемы на аснове асабістага погляду на справядлівасць.

Дыскусія стала яшчэ адным крокам на шляху фарміравання агульнай і прававой культуры студэнтаў - будучых юрыстаў і падрыхтоўкі іх да маючай адбыцца практычнай дзейнасці.