Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 19 Кастрычнік 2017 08:56

ПСА “Белая Русь”

2392 1

 

Старшыня - Бунас Арына Дзмітрыеўна, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта.

Мэта дзейнасці - садзейнічанне аб'яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

Асноўныя задачы:

  • удзел у фарміраванні ў універсітэце і краіне грамадзянскай супольнасці;
  • выхаванне патрыятызму як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці;
  • садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, усталяванню ўзаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі іншых універсітэтаў;
  • асвета студэнтаў і фарміраванне ў іх зацікаўленасці ў актыўным удзеле ў жыцці ВНУ, рэгіёну і краіны.

Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці:

  1. фізкультурна-аздараўленчая работа,
  2. фарміраванне ў студэнтаў здаровага ладу жыцця,
  3. развіццё сацыяльнай актыўнасці студэнцтва універсітэта.

7 лютага 2011 года адбылося ўстаноўчы сход першаснай студэнцкай арганізацыі "Белая Русь" Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы". Арганізацыя зарэгістраваная ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце 9 лютага 2011 года.

Сайт Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Белая Русь"  -  http://www.belayarus.by/

 

 

 

 

3869 0