Старшыня – Васіль Васільевіч Сянько, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.
Мэта дзейнасці – садзейнічанне аб'яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа, фарміраванне палітычнай свядомасці грамадзян і давядзенне іх кансалідаванага волевыяўлення да дзяржаўных і палітычных інстытутаў.
Асноўныя задачы:
- удзел у фарміраванні ва ўніверсітэце і краіне грамадзянскай супольнасці;
- выхаванне патрыятызму як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці;
- садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, устанаўленню ўзаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі іншых універсітэтаў;
- асвета грамадзян і фарміраванне ў іх зацікаўленасці ў актыўным удзеле ў жыцці ўніверсітэта, рэгіёна і краіны;
- фарміраванне кадравага патэнцыялу аб'яднання, у тым ліку арганізацыйная, адукацыйная, прапагандысцкая работа
Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці:
- арганізацыйная праца
- ідэалагічная праца
- інфармацыйная праца
- праца з актывам
- прыём па асабістых пытаннях
- праектная дзейнасць
- грамадскае абмеркаванне законапраектаў
Арганізацыя зарэгістравана ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце 30 студзеня 2008 гады.
Сайт Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»
Узор заявы для пералічэння членскага ўзносу (толькі для работнікаў)
![]() | ![]() | ![]() | ![]() |