Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 24 Сакавік 2023 11:08

Праект «Кіно ў дэталях»

Мэта праекта: азнаямленне студэнцкай моладзі з найлепшымі ўзорамі жанру мастацкага, дакументальнага, навукова-папулярнага і сацыяльнага кіно; фарміраванне ў студэнтаў аналітычнага мыслення, умення аргументаваць, дыскутаваць, паважліва адносіцца да сваіх апанентаў.

Задачы праекта:

  • Стварэнне ўмоў для асветы, адукацыі сродкамі кіно і забеспячэння доступу студэнцкай моладзі да шэдэўраў айчыннага і сусветнага кінамастацтва.
  • Фарміраванне ў студэнтаў якасцей патрыятызму, грамадзянскасці, прававой культуры, маральных якасцей, павагі да каштоўнасцей беларускага народа.
  • Дапамга ўдзельнікам і наведвальнікам Праекта ў самаразвіцці, самарэалізацыі, пераадоленні сацыяльных, псіхалагічных, камунікатыўных праблем.
  • Забеспячэнне культурнага вольнага часу.
  • Стварэнне ўмоў для папулярызацыі дзейнасці грамадскай арганізацыі "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Кожная з сустрэч праекту складаецца з чатырох асноўных этапаў:

  • першы этап: адкрыццё, якое ўключае прывітальнае слова вядучых мерапрыемства ў рамках праекта, прадстаўленне экспертаў;
  • другі этап: прагляд кінафільма;
  • трэці этап: абмеркаванне прагледжанага фільма, дыскусія з экспертамі;
  • чацвёрты этап: агучванне вядучых мерапрыемстваў у рамках Праекта спецаб'яў і кароткі анонс наступнай сустрэчы.


Каб стаць удзельнікам праекта "Кіно ў дэталях", звяртацца па адрасе вул. Ажэшкі, 22 каб. 308 Кантактны тэлефон: +375 29 278-95-85 ці (8 0152) 39-72-09.