Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 15 Чэрвень 2022 10:19

Праект "Здаровым быць модна!"

Праект "Здаровым быць модна!" рэалізуецца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце з 2021 года.

Мэта праекта - развіццё ў студэнцкай моладзі ўстойлівых матывацыйна-каштоўнасных арыентацый па прасоўванні ідэй здаровага ладу жыцця і аховы здароўя як рэсурсу жыццёвага дабрабыту і паспяховасці.

Задачы праекта:

  • прапаганда здаровага ладу жыцця;
  • фарміраванне ў студэнцкай моладзі ўяўлення аб спорце, як аб спосабе арганізацыі актыўнага і здаровага вольнага часу;
  • уцягванне студэнцкай моладзі ў актыўную творчую дзейнасць;
  • стымуляванне праектнай дзейнасці;
  • стварэнне ўмоў для сумеснай дзейнасці, абмену вопытам сярод студэнцкай моладзі ўніверсітэта;
  • прыцягненне ўвагі грамадскасці да развіцця культуры здароўя, папулярызацыя масавага маладзёжнага спорту, які садзейнічае ўмацаванню здароўя моладзі і здароўя нацыі.

Формы рэалізацыі праекта:

  • правядзенне майстар-класаў, трэнінгаў па прапагандзе здаровага ладу жыцця;
  • арганізацыя масавых тэматычных мерапрыемстваў: спаборніцтваў, турпаходаў, велапрабегаў для фарміравання ў студэнцкай моладзі ўяўлення аб спорце, як аб спосабе арганізацыі актыўнага і здаровага вольнага часу;
  • арганізацыя і правядзенне дабрачынных акцый, канцэртаў, флэш-мобаў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця;
  • інфармацыйна-асветніцкая работа: правядзенне тэматычных лекцый, экскурсій, круглых сталоў, куратарскіх гадзін, кансультацый са спецыялістамі, распрацоўка інфармацыйных брашур, буклетаў.

Агульную каардынацыю праекта ажыццяўляе аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю - тэл. 39 72 09