Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Кастрычнік 2025 16:35

Купалаўцы прынялі ўдзел у круглым стале «Подзвіг народа несмяротны: рызыкуючы жыццём у імя іншых» на базе Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага

IMG 694322 кастрычніка адбылося пасяджэнне круглага стала «Подзвіг народа несмяротны: рызыкуючы жыццём у імя іншых» з удзелам прадстаўнікоў Купалаўскага ўніверсітэта, хрысціянскіх канфесій, Гродзенскага яўрэйскага таварыства, Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, пракуратуры Гарадзенскай вобласці.

С приветственным словом выступила директор Гродненской областной научной библиотеки имени Е.Ф. Карского Марина Игнатович. К участникам также обратилась старший прокурор отдела прокуратуры Гродненской области по надзору за исполнением законодательства Управления следственного комитета Республики Беларусь по Гродненской области Наталья Змитревич. В своей речи она сделала акцент на необходимости сохранения исторической памяти и противодействии любым попыткам искажения правды о войне.

– З 2023 года ў рамках расследуемай крымінальнай справы па фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд пракуратура Гродзенскай вобласці сумесна з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы рэалізуе міждысцыплінарны праект «Генацыд беларускага народа: памяць і боль гродзенскай зямлі». У рамках гэтага праекта студэнтамі выкананы работы па вырабе трох фотавыстаў, зняты два дакументальныя фільмы, трэці дакументальны фільм знаходзіцца ў рабоце. Студэнты пішуць артыкулы па даследванні архіўных дакументаў. Таксама апошнім часам мы прыцягваем спецыялістаў, у прыватнасці, студэнтаў і выкладчыкаў для правядзення разведкі на мясцовасці ў тых месцах, дзе былі расстраляны і пахаваны мірныя жыхары, – адзначыла Наталля Мікалаеўна.

Мэтай круглага стала стала абмеркаванне ключавых аспектаў подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выяўленне ўкладу розных слаёў грамадства ў барацьбу з фашызмам і вызначэнне шляхоў захавання гістарычнай памяці.

Удзельнікі круглага стала прадставілі даклады аб ролі праваслаўнага і каталіцкага духавенства ў выратаванні мірных жыхароў, аб фарміраванні гістарычнай памяці ў моладзі. Таксама былі прадстаўлены асабістыя гісторыі і ўспаміны, звязаныя з вайной, якія дазваляюць глыбей зразумець трагічныя падзеі тых гадоў.

На мерапрыемстве з дакладамі выступілі і купалаўцы: магістрант факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ягор Размысл раскрыў тэму «Руская праваслаўная царква ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці БССР у перыяд нямецкай акупацыі 1941-1944 гг.», студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Уладзіслаў Іванчык прадставіў даклад «Подзвіг у імя жыцця: удзел праваслаўнага і каталіцкага духавенства ў выратаванні мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны».

З дакладамі «Маленькая гісторыя вялікай вайны» і «Вайна ў гісторыі маёй сям'і» выступілі навучэнцы СШ № 39 імя І.Д. Лебедзева г. Гродна. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 39 імя І.Дз. Лебедзева г. Гродна Эма Урублеўская расказала аб дзейнасці педагагічнага калектыву СШ № 39 імя І.Д. Лебедзева па фармаванні гістарычнай памяці ў навучэнцаў.

Круглы стол стаў важным крокам у захаванні гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання моладзі і аб'яднаў прадстаўнікоў розных пакаленняў і сфер дзейнасці.