Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 23 Красавік 2024 12:01

Дарогамі Вялікай Перамогі: у ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе тэатралізаваны конкурс ваенна-патрыятычных песень і вершаў

дорогамипобедыДля ўдзелу ў конкурсе неабходна да 29 красавіка 2024 года запоўніць анлайн-форму заяўкі. Конкурс ваенна-патрыятычных песень і вершаў «Вялікай Перамозе прысвячаецца...» праходзіць у рамках рэалізацыі праекта «Дарогамі Перамогі».

Асноўная мэта конкурсу - выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, развіццё духоўнага, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу навучэнскай і студэнцкай моладзі.

Прыняць удзел у конкурсе могуць студэнты, магістранты, аспіранты, навучэнцы каледжаў, выкладчыкі і работнікі Купалаўскага ўніверсітэта. Творчыя выпрабаванні пройдуць у намінацыях: «Эстрадны вакал (індывідуальныя выканаўцы)»; «Эстрадны вакал (ансамблі)»; «Інструментальны жанр»; «Сцэнічнае слова».

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні выхаваўчай работы з моладдзю (вул. Ажэшкі, 22, каб. 308, тэл.: 39 72 09, e-mail: csi@grsu.by). Больш падрабязна ТУТ.