Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 12 Люты 2024 12:07

Плённае супрацоўніцтва паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіяй працягваецца

изображение viber 2024 02 06 21 17 51 693На педагагічным факультэце адбылася адукацыйна-асветніцкая сустрэча іерэя Свята-Пакроўскага сабора са студэнтамі-купалаўцамі па пытаннях абароны сямейных каштоўнасцей.

У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве на 2023-2024 навучальны год каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях абароны сямейных каштоўнасцей іерэй Аляксандр Гук сустрэўся са студэнтамі чацвёртага курса педагагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта.

Сустрэча была прысвечана тэме выхавання дзяцей у хрысціянскай традыцыі. Клірык Свята-Пакроўскага сабора расказаў аб прынцыпах Праваслаўнай Царквы выхавання падрастаючага пакалення, а таксама падзяліўся сваім асабістым сямейным вопытам узаемаадносін з дзецьмі. Таксама былі закрануты тэмы ўплыву ўзаемаадносін паміж бацькамі на фарміраванне асобы дзіцяці.

Варта падкрэсліць, што студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта штогод удзельнічаюць у Каложскіх адкрытых абласных навукова-адукацыйных чытаннях, арганізоўваюць, праводзяць і ўдзельнічаюць у выставах, круглых сталах, прымеркаваных да знакавых падзей беларускага грамадства, гісторыі і дзейнасці Праваслаўнай Царквы.