Выстава “ТэхнаЁлка” – перформанс навукі і мастацтва, які кожны год збірае тысячы ўдзельнікаў па ўсёй краіне.
Студэнты і навучэнцы каледжаў прадстаўляюць на суд гледачоў і журы сваё бачанне таго, як павінна выглядаць навагодняя прыгажуня - ёлка ў тэхнічным выкананні.
Па выніках абласнога этапу конкурсу студэнты-купалаўцы сталі пераможцамі і прызёрамі ў трох намінацыях, а менавіта: I месца ў намінацыі “Дызайн-ёлка” заняла распрацоўка “Ёлка-шасцярэнька” студэнтаў 4 курса інжынернага факультэта Іллі Кужалевіча і Мікіты Шэўчыка, Аляксандра Вырко і Івана Седляра.
II месца ў намінацыі "Навагодні сувенір" - распрацоўка "Белы сябар з казачнай Лапландыі" студэнткі 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вікторыі Кучук.
III месца ў намінацыі "Дызайн-ёлка" заняла распрацоўка "Ёлка навагодняя" студэнткі 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасіі Чыбук.
Лепшыя работы купалаўцаў прадставяць Гродзенскую вобласць на Рэспубліканскім конкурсе "ТэхнаЁлка".
Віншуем з перамогай юнакоў і жадаем поспехаў на рэспубліканскім этапе!