Прыём заявак на IV Міжнародны конкурс медыяпраектаў у Купалаўскім універсітэце стартаваў 1 лістапада 2023 года. Конкурс рэалізуецца ВНВА "Студэнцкі медыяцэнтр" Купалаўскага ўніверсітэта пры падтрымцы ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю з удзелам іншых зацікаўленых арганізацый у адпаведнасці з рабочым планам па развіццю супрацоўніцтва ў галіне адукацыі да канца 2024 года паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам асветы Расійскай Федэрацыі.
Мэта конкурсу - садзейнічанне дасягненню мэт у галіне ўстойлівага развіцця. Конкурс праходзіць у анлайн-фармаце на пляцоўцы інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу «МедыяДом»
кафедры журналістыкі і УНВА "Студэнцкі медыяцэнтр". Сёлета ўдзельнікаў конкурсу чакаюць майстар-класы вядучых спецыялістаў медыяпрасторы краін СНД у анлайн-фармаце.
Учора, 6 лютага, у рамках адборачнага этапа конкурсу медыяпраектаў стартавала галасаванне ў намінацыі "Глядач вырашае".
Азнаёміцца з працамі канкурсантаў і прагаласаваць за лепшую працу можна па наступных спасылках: «Плакат»; «Сацыяльны відэаролік»; «Камунікацый праект»; «Інтэрнэт-праект».
Галасаванне завершыцца 22 лютага.
Паспейце прагаласаваць за найлепшы праект у прадстаўленых намінацыях!