Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 01 Люты 2024 13:49

Купалаўцы прынялі ўдзел у заключным этапе II Рэспубліканскага форуму куратараў навучальных груп устаноў вышэйшай адукацыі

43178 6З 30 па 31 студзеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку прайшоў заключны этап ІІ Рэспубліканскага форуму куратараў навучальных груп устаноў вышэйшай адукацыі, арганізаваны ДУА "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы".

Усяго на форум было прадстаўлена больш за 150 праектаў і распрацовак з усіх універсітэтаў рэспублікі.

На форуме Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставілі шэсць купалаўцаў-куратараў: Алена Антончык, старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Наталля Габец, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта; Наталля Зубрыцкая, старшы выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання; Ірына Трыфанава, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Вольга Урбан, старшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Людміла Улейчык, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання факультэта біялогіі і экалогіі.

Купалаўскі ўніверсітэт быў адзначаны дыпломам за высокі ўзровень метадычнага забеспячэння дзейнасці куратараў навучальных груп і якаснае прадстаўленне станоўчага педагагічнага вопыту ў сферы выхавання навучэнцаў.

У рамках форуму былі арганізаваны дыялогавая пляцоўка "Праца куратара: сучасныя выклікі і перспектывы ў развіцці" з удзелам намесніка міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Кадлубая. Удзельнікі рэспубліканскага семінара наведалі трэнінгавыя інтэнсіўы і практычныя семінары, а таксама прэзентавалі найлепшыя конкурсныя праекты.

Метадычная распрацоўка аўтарскага калектыву ў складзе намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта Алены Карнявой і старшага выкладчыка кафедры міжнароднага права Наталлі Габец была ўдастоена Гран-пры форуму.

Віншуем купалаўцаў з высокімі вынікамі!