Усяго на форум было прадстаўлена больш за 150 праектаў і распрацовак з усіх універсітэтаў рэспублікі.
На форуме Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставілі шэсць купалаўцаў-куратараў: Алена Антончык, старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Наталля Габец, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта; Наталля Зубрыцкая, старшы выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання; Ірына Трыфанава, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Вольга Урбан, старшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Людміла Улейчык, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання факультэта біялогіі і экалогіі.
Купалаўскі ўніверсітэт быў адзначаны дыпломам за высокі ўзровень метадычнага забеспячэння дзейнасці куратараў навучальных груп і якаснае прадстаўленне станоўчага педагагічнага вопыту ў сферы выхавання навучэнцаў.
У рамках форуму былі арганізаваны дыялогавая пляцоўка "Праца куратара: сучасныя выклікі і перспектывы ў развіцці" з удзелам намесніка міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Кадлубая. Удзельнікі рэспубліканскага семінара наведалі трэнінгавыя інтэнсіўы і практычныя семінары, а таксама прэзентавалі найлепшыя конкурсныя праекты.
Метадычная распрацоўка аўтарскага калектыву ў складзе намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта Алены Карнявой і старшага выкладчыка кафедры міжнароднага права Наталлі Габец была ўдастоена Гран-пры форуму.
Віншуем купалаўцаў з высокімі вынікамі!