Каляды былі галоўным зімовым святам для нашых продкаў. Першапачаткова святкаванне было звязана з Днём зімовага сонцастаяння і з'яўлялася сімвалам пачатку Новага года. Калядуючыя стукаліся ў кожныя дзверы, танчылі, спявалі песні і прыпеўкі, у якіх жадалі гаспадарам дабрабыту.
Добрую традыцыю Каляд падтрымліваюць і купалаўцы. У інтэрнаце №2 калядоўшчыкі выканалі тэматычныя сцэнкі, народныя прыпеўкі і калядныя спевы для гледачоў. Студэнты стукаліся ў кожныя дзверы, танчылі, спявалі песні і прыпеўкі, у якіх жадалі гаспадарам і іх блізкім радасці, дабрабыту, здароўя і дабра.
Да добрых традыцый і звычаяў славянскіх зімовых свят далучыліся і замежныя студэнты. Рабяты далучыліся да Вадохрышчанскім забавам: згулялі ў снежкі, зляпілі снегавікоў і прыбралі снег.