Падобныя сустрэчы па ўсёй краіне праводзяць сябры Маладзёжнай рады пры ЦВК Беларусі ў фармаце «роўны навучае роўнага». Такая форма правядзення дыялогавых пляцовак накіравана на фарміраванне электаральнай культуры маладых выбаршчыкаў, усведамленне важнасці ўдзелу ў выбарах кожнага грамадзяніна Беларусі.
Данііл Філімонаў, студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта, адзначыў важнасць уцягвання моладзі ў абмеркаванне электаральнай кампаніі, растлумачэнні прававых асноў выбарчага працэсу.
– Удзел у выбарчым працэсе – гэта не толькі права чалавека, але адказнасць кожнага беларуса за развіццё нашага грамадства. Моладзь адыгрывае важную ролю ў гэтым працэсе, бо мы - будучыня нашай краіны. Разуменне законаў і асэнсаваны падыход да выбарчага працэсу дапамагаюць прымаць узважаныя рашэнні. Абмен меркаваннямі, абмеркаванне важныя не толькі для нашага разумення, але і для фармавання грамадскай думкі ў цэлым, – адзначыў Данііл Філімонаў.
Марыя Паўловіч, студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, звярнула ўвагу студэнтаў і навучэнцаў на галоўную асаблівасць сапраўднай выбарчай кампаніі:
– У адзін дзень будуць абірацца і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, і дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў. Такі падыход да выбрання дэпутатаў усіх узроўняў дасць магчымасць значна зменшыць расходы дзяржаўнага бюджэту, што выдзяляецца на правядзенне выбараў.
Сустрэчы будуць працягвацца, гэта дазволіць ахапіць як мага большую колькасць моладзі і павысіць узровень дасведчанасці аб найважнейшых палітычных працэсах.