Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Лістапад 2023 14:45

Валанцёрам быць модна: у ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі конкурсу «Валанцёр года - 2023»

photo 5400223275486924599 yУніверсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу праходзіў у лістападзе

Асноўная мэта конкурсу - папулярызацыя і развіццё валанцёрскага руху ва Універсітэце, выяўленне лідэраў валанцёрскага руху.

У конкурсе «Валанцёр года - 2023» прынялі ўдзел студэнты-валанцёры і прадстаўнікі валанцёрскіх атрадаў факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта. Лепшых вызначылі ў некалькіх намінацыях.

У намінацыі «Лепшы валанцёрскі праект» перамогу атрымала студэнтка 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі Анастасія Акула з праектам «Валанцёрскі практыкаарыентаваны атрад «ProДОБРА»».

Вызначыць лепшую валанцёрскую групу ў сацыяльнай сетцы журы аказалася даволі няпроста, бо ўсе валанцёрскія атрады нашага універсітэта старанна вядуць свае акаўнты, дзе расказваюць пра добрыя справы. У намінацыі «Лепшая валанцёрская група ў сацыяльнай сетцы» перамогу атрымаў інстаграм-акаўнт @_effiktiv_ валанцёрскага атрада факультэта гісторыі, камунікацый і турызму.

Стаць пераможцам у намінацыі «Лепшы валанцёрскі атрад» удалося атраду «Адкрытыя сэрцы» юрыдычнага факультэта. Камандзірам самых ініцыятыўных валанцёраў выступае студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Вікторыя Маўчун.

Многія людзі часта ва ўсім шукаюць асабістую выгаду. А бескарыслівая дапамога здольная змяніць жыццё людзей у лепшы бок і падарыць станоўчыя эмоцыі.

У намінацыі «Я – Валанцёр» перамог студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Ягор Бухгароўскі.

Віншуем пераможцаў!