Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 26 Кастрычнік 2023 14:39

У Купалаўскім універсітэце пачала працу Школа камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў

photo 5269351116557110607 yСёння, 26 кастрычніка 2023 года ў рамках Трэцяга працоўнага семестра 2023/2024 навучальнага года пачала работу Школа камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў ГрДУ імя Янкі Купалы. 35 студэнтаў з 6 факультэтаў універсітэта вырашылі паспрабаваць сябе ў новай ролі – кіраўніка студэнцкага атрада.

Заняткі для будучых кіраўнікоў студэнцкіх будаўнічых, педагагічных, сэрвісных, вытворчых і сельскагаспадарчых атрадаў працягнуцца да 7 снежня. Большасць будучых камандзіраў – студэнты, якія ўжо паспрабавалі сябе ў якасці байцоў студэнцкіх атрадаў.

У праграме школы прадугледжаны тэарэтычныя і практычныя заняткі па асновах фарміравання студэнцкіх атрадаў, прававых аспектах іх дзейнасці, афармленні дакументацыі, правілах эфектыўнай камунікацыі і ўзаемадзеяння з працадаўцамі. Бо добры кіраўнік павінен клапаціцца аб сваіх падапечных і адстойваць іх інтарэсы. Але для гэтага трэба быць не толькі юрыдычна падкаваным чалавекам, а таксама валодаць асновамі дзелавой камунікацыі. Таксама дзеці прымуць удзел у псіхалагічных трэнінгах і майстар-класах, навучацца планаваць працу атрада, даведаюцца аб асноўных функцыях камандзіра і камісара, асвояць правілы вядзення часопіса студэнцкага атрада, а таксама вывучаць асновы аказання першай даўрачэбнай дапамогі. І гэтаму таксама навучаюць у школе!

Завершыцца навучанне атэстацыяй слухачоў Школы камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў.