Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 17 Жнівень 2023 13:08

Купалаўцы сталі ўдзельнікамі валанцёрскага кемпінгу «Ржэўская бітва»

photo 5398048656235547352 yПатрыятычны форум прайшоў у Расійскай Федэрацыі з 7 па 13 жніўня.

Валанцёрскі кемпінг праходзіць чацвёрты год запар. Штогод лагер праходзіць у некалькі змен, кожная доўжыцца сем дзён. У гэтым годзе ў адной лагернай змене налічвалася каля 250 чалавек: прадстаўнікі 50 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і ўдзельнікі з некалькіх абласцей Беларусі, у тым ліку Гродзенскай. Пляцоўкай для правядзення выступае патрыятычны намётавы лагер імя Героя Савецкага Саюза Фёдара Ахлопкава.

Ад Гродзенскай вобласці ўдзел у форуме сёлета прынялі Студэнткі 4 курса юрыдычнага факультэта нашага ўніверсітэта Лізавета Скрунд і Паліна Марчанка.

Як распавялі ўдзельніцы, праграма форуму была насычанай і займальнай. Цэлы тыдзень дзяўчаты праходзілі розныя выпрабаванні і правяралі сябе на трываласць і цягавітасць.

Форумчанкі ўдзельнічалі ў пошукавых раскопках, дзе ім удалося знайсці прадметы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

– Праграма была вельмі насычаная, увесь тыдзень мы праходзілі розныя выпрабаванні, правяралі сябе на трываласць і цягавітасць. Напрыклад, удзельнічалі ў пошукавых раскопках, дзе нам удалося знайсці астанкі загінуўшых байцоў, зброю, мноства гільзаў і патронаў, аскепкаў, прадметаў асабістага карыстання салдат. Падчас раскопак адчувала, што раблю нешта сапраўды значнае для ўвекавечання памяці загінулых герояў, - распавяла Паліна Марчанка.

Для ўдзельнікаў змены праводзіліся пазнавальныя лекцыі і кінапрагляды аб Ржэўскай бітве, а таксама займальныя майстар-класы і семінары. Увечары хлопцы ў цёплай і сяброўскай атмасферы збіраліся ля вогнішча і падводзілі вынікі дня.