Форум "Мы - куратары" праходзіў 27 і 28 кастрычніка на базе Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы і сабраў больш за сотню ўдзельнікаў з усёй краіны. Удзел у мерапрыемстве бралі кіраўнікі метадычных аб'яднанняў куратараў ва ўніверсітэтах, а таксама самі куратары, якія раней падалі свае метадычныя распрацоўкі для ўдзелу ў конкурсе паспяховых практык у сферы арганізацыі працы куратараў навучальных груп. У ходзе завочнага этапа былі адабраны лепшыя работы, аўтары якіх і былі запрошаны на форум.
Купалаўцы сабралі самую вялікую колькасць узнагарод - 7 дыпломаў пераможцаў і 12 сертыфікатаў удзельнікаў. На форум было пададзена 19 метадычных распрацовак куратараў нашага ўніверсітэта.
На працягу двух дзён куратары прэзентавалі свае практыкі, удзельнічалі ў інтэнсіўах са спецыялістамі-практыкамі. Для кіраўнікоў метадычных аб'яднанняў працавала метадычная майстэрня, а падчас экспертнай дыскусіі праходзілі абмеркаванні актуальных праблем дзейнасці куратарскага корпуса ва ўстановах вышэйшай адукацыі.