У Свята-Пакроўскім саборы 7 лютага прайшоў вечар-прэзентацыя зборніка паэзіі «Каложскі дабравест». Сустрэча сабрала паэтаў - пастаянных удзельнікаў штогадовых літаратурных мерапрыемстваў Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест».
Сярод аўтараў - як вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, так і маладыя творцы. У іх ліку прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: аспірантка філалагічнага факультэта Вольга Агапонава, дацэнт кафедры польскай філалогіі філалагічнага факультэта Анатолій Брусевіч, студэнткі філалагічнага факультэта Аліна Паўлоўская і Вікторыя Смолка.
На вечарыне паэты прачыталі ўласныя вершы і падзяліліся ўражаннямі пра вечар. Некаторыя вершаваныя творы прагучалі ў выкананні барда Андрэя Мельнікава і рок-спевака Алеся Дзянісава. Асаблівай любоўю да Радзімы і беларускай мовы сталі вершы і ўспаміны пра Гродна пісьменніцы і паэткі Дануты Бічэль, для якой наш горад стаў знакавым месцам сустрэчы з такімі пісьменнікамі як Уладзімір Караткевіч, Пётр Броўка, Васіль Быкаў.
У гэты ж дзень адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Каложскі дабравест» на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
- Поприветствовал участников встречи иерей Павел Касперович
- Встреча-презентация сборника поэзии «Коложский добровест» собрала десятки участников, среди которых известные белорусские поэты и писатели
- Перед аудиторией выступил доцент кафедры польской филологии ГрГУ имени Янки Купалы А.А. Брусевич
- Участники встречи смогли оценить новый поэтический сборник на вечере
- Среди участников встречи профессор ГрГУ имени Янки Купалы А.М. Петкевич
- Авторские стихи прочла студентка филологического факультета ГрГУ имени Янки Купалы Виктория Смолко
- Презентацию поэтического сборника провел иерей Павел Касперович
- Авторские стихи участники встречи услышали от аспирантки филологического факультета ГрГУ имени Янки Купалы Ольги Агапоновой
- На вечере звучали теплые слова, посвященные Гродно
- Особенной любовью к Родине и белорусскому языку стали стихи и воспоминания о Гродно писательницы и поэтессы Дануты Бичель
- В исполнении бардов гродненцы услышали многие стихи, которые стали частью сборника «Коложский добровест»
- Студенты и преподаватели ГрГУ имени Янки Купалы прочли авторские стихи на вечере поэзии и авторской песни «Коложский добровест»