Гэта першая доктарская рада па абароне дысертацый у Купалаўскім універсітэце!
Саветы па абароне дысертацый ствараюцца па рашэнню ВАК пры навуковых арганізацыях, установах вышэйшай адукацыі, установах адукацыі і арганізацыях, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, маюць значныя навуковыя дасягненні ў адпаведнай галіне навукі і забяспечаны неабходнымі навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі вышэйшай кваліфікацыі.
Рашэнне ВАК аб стварэнні савета па абароне дысертацый прымаецца калегіяй ВАК на падставе хадайніцтва ўстановы навукова-арыентаванай адукацыі, пры якой яна ствараецца, узгодненай з вышэйстаячым органам, з улікам рэкамендацыі экспертнай рады ВАК па адпаведным навуковым накіраванні і афармляецца загадам ВАК.