Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 26 Красавік 2024 11:21

Студэнты і выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правялі інтэрактыўны семінар для прадстаўнікоў турбізнесу Гродзенскага рэгіёну

августовскійСемінар «Аўгустоўскі канал: ад славутасці да дэстынацыі» прайшоў 23 красавіка і быў прысвечаны пытанням развіцця жамчужыны Прынёманскага краю – Аўгустоўскага канала.

Інтэрактыўны семінар прайшоў у Гродзенскім раённым выканаўчым камітэце па ініцыятыве Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Сектара спорту і турызму Гродзенскага райвыканкама, а таксама выкладчыкаў кафедры турызму і культурнай спадчыны ГрДУ імя Янкі Купалы Сяргея Данскіх, Віталя Карнелюка.

Арганізатары падрыхтавалі інтэнсіўную адукацыйную праграму, разлічаную на актыўную сумесную працу. У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў, арганізацый і аграсядзіб, якія ажыццяўляюць прыём і абслугоўванне турыстаў на Аўгустоўскім канале і прылеглых тэрыторыях.

Комплексны падыход удзельнікаў канферэнцыі дазволіў адпрацаваць чатыры асноўныя блокі: «Турыстычны патэнцыял Аўгустоўскага канала: асаблівасці фарміравання і выкарыстання»; «Сучасны турыстычны прадукт: патрабаванні да фарміравання і асноўныя падыходы да прасоўвання на рынку»; «Перспектывы тэматызацыі Аўгустоўскага канала як лакальнай турыстычнай дэстынацыі»«Абгрунтаванне прывабных і канкурэнтаздольных турыстычных прадуктаў на базе Аўгустоўскага канала». Мадэратарамі блокаў выступілі выкладчыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Па выніках работы былі вызначаны новыя напрамкі пазіцыянавання Аўгустоўскага канала і фарміравання эксклюзіўных турысцка-экскурсійных прадуктаў, якія будуць апрабаваны ў турыстычны сезон 2024 года.

Нагадаем, што 17 мая 2024 года адбудзецца рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Аўгустоўскі канал: праблемы вывучэння, захавання і папулярызацыі» ў падрыхтоўцы і правядзенні якой прымаюць актыўны ўдзел выкладчыкі і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта. Сачыце за нашымі навінамі!

«