Алімпіяда «Знатокі рускай мовы» ў рамках Дзён філалагічнага факультэта адбылася 2 красавіка. Арганізатарам алімпіяды з'яўляецца кафедра расійскай філалогіі. Куратары мерапрыемства - дацэнты філалагічнага факультэта Святлана Горская і Ірына Чэпікава. У «Знатоках» прынялі ўдзел самыя зацікаўленыя студэнты 1, 2 і 3 курсаў спецыяльнасці «Руская філалогія». Мэтай алімпіяды былі актывацыя разумовай дзейнасці студэнтаў і абуджэнне ў іх цікавасці да вывучэння гісторыі рускай мовы.
– Было цікава абмеркаваць правільныя адказы пасля завяршэння алімпіяды, даведацца пра свае памылкі. Дзякуючы мерапрыемству ўдзельнікі змаглі ўзбагаціць свае веды, – распавядае ўдзельніца алімпіяды, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Анастасія Багатка.
Пераможцамі алімпіяды сталі студэнты 2 курса, якія набралі самую вялікую колькасць балаў. Падобнага кшталту мерапрыемствы плануюць зрабіць традыцыйнымі.