Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 12 Студзень 2024 11:35

Метадычная распрацоўка работніка юрыдычнага факультэта ў ліку лепшых педагагічных распрацовак міжнароднага конкурсу

Moiseeva KonkursУ канцы снежня 2023 года ў горадзе Петразаводск (Расія) адбыўся II Міжнародны навукова-даследчы конкурс «Лепшая педагагічная распрацоўка-2023». Па выніках конкурсу Метадычная распрацоўка дацэнта кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Купалаўскага універсітэта Ірыны Майсеевай адзначана дыпломам I ступені.

Метадычная распрацоўка Ірыны Майсеевай уяўляе сабой дакумент, які змяшчае падрабязнае апісанне інавацыйных метадаў навучання, распрацаваных і паспяхова прымененых педагогам у навучальным працэсе. Гэта распрацоўка з'яўляецца вынікам творчага падыходу да адукацыйнага працэсу і адлюстроўвае высокі прафесіяналізм аўтара.