Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Лістапад 2023 16:59

У ГрДУ імя Янкі Купалы правялі семінар для маладых спецыялістаў

IMG 3000 2У Купалаўскім універсітэце адбыўся семінар «Медыйна-інфармацыйная пісьменнасць выкладчыка», у якім прынялі ўдзел маладыя спецыялісты з ліку выкладчыцкага складу. Лектарам семінара выступіла загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук.

Медыйна-інфармацыйная пісьменнасць - адзін з прыярытэтных напрамкаў у рабоце педагога. Для таго, каб шчасна існаваць у новым медыя- і інфармацыйным асяроддзі, паспяхова ў ім функцыянаваць, знаходзіць эфектыўныя шляхі вырашэння праблем ва ўсіх сферах жыццядзейнасці, неабходна валодаць шэрагам важных кампетэнцый, якія дапамагаюць сучаснаму чалавеку максімальна выкарыстоўваць перавагі медыяасяроддзя, а таксама мінімізаваць магчымыя пагрозы.

У рамках семінара выкладчыкі азнаёміліся з паняццямі «медыйная і інфармацыйная пісьменнасць», абмеркавалі пытанні этыкі і канфідэнцыйнасці ў пошуку, атрыманні і перадачы інфармацыі ў лічбавай сферы, удзялілі ўвагу праблемам медыябяспекі.