Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 24 Кастрычнік 2023 11:18

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе алімпіяда па журналістыцы «Медыя і я»

photo 5314548809759575594 yПрыняць удзел у алімпіядзе запрашаюць школьнікаў 8 - 11 класаў і навучэнцаў сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, якія зацікаўлены ў атрыманні ведаў у галіне журналістыкі і новых медыя

Алімпіяда "Медыя і я" ў Купалаўскім універсітэце пройдзе ў 2 этапы. Першы завочны этап адбудзецца з 1 па 7 лістапада. У яго межах удзельнікам прапануюць выканаць тэст, які вызначыць іх веды ў галіне журналістыкі. Па яго выніках журы выбера 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх запросяць паўдзельнічаць у другім этапе алімпіяды: напісаць сачыненне і падрыхтаваць вуснае выступленне на зададзеную тэму. Фінальны вочны этап правядуць на кафедры журналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта 25 лістапада.

Для ўдзелу ў Алімпіядзе неабходна да 1 лістапада даслаць заяўку на электронную поштуolimpiada.mediaiya_2023@mail.ru або зарэгістравацца па спасылцы. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб удзеле ў алімпіядзе можна па тэлефоне: +375295845584, +375445844584 (Viber, Telegram, WhatsApp). Кантактная асоба-Святлана Гендрыкаўна Хвясько