Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 19 Ліпень 2023 13:46

Купалаўцы наведалі аб'екты энергетыкі горада Гродна

photo 5298910305553862490 y18 ліпеня студэнты спецыяльнасці "Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый" сталі ўдзельнікамі сустрэчы з прадстаўнікамі Гродзенскіх цеплавых сетак.

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі найважнейшыя аб'екты філіяла Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Гроднаэнерга", пазнаёміліся з экспазіцыяй залы гісторыі, структурай і асноўнымі дасягненнямі філіяла і энергасістэмы.

Вытворчая экскурсія прайшла ў галоўным шчыце ўпраўлення аператыўна-дыспетчарскай службы, быў арганізаваны выезд на помпавую станцыю №3 і ў цеплавыя пункты.

У ходзе экскурсійных мерапрыемстваў студэнты наведалі Паўночную міні-ЦЭЦ, дзе лепш даведаліся прынцыпы работы асноўнага тэхналагічнага абсталявання цэнтралі.

У час сустрэчы купалаўцы змаглі задаць пытанні вопытным спецыялістам, паназіраць за дзеяннямі дыспетчараў і аператыўнага персаналу, а таксама паглыбіць свае прафесійныя веды.

 

 

 

photo 5298910305553862493 y