Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт стаў пляцоўкай для школьнікаў усёй вобласці, дзе яны прадэманстравалі свае даследчыя здольнасці і праектныя распрацоўкі.
З дакладамі ў канферэнцыі "Фізіка вакол нас" таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі ўстановы адукацыі "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк". Навучэнцы прадставілі даклады ў дзвюх тэматычных секцыях: "Фізіка ў прыродзе і ў тэхніцы" і "Кампутарнае і тэхнічнае мадэляванне". Выступленні школьнікаў адрозніваліся высокай практычнай значнасцю і актуальнасцю разгляданых праблем. Пераможцы атрымалі дыпломы.