Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 27 Сакавік 2023 16:11

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося сумеснае пасяджэнне Навукова-метадычнага савета і Савета старастаў універсітэта

IMG 3651У Купалаўскім універсітэце члены Навукова-метадычнага савета і Савета старастаў універсітэта абмеркавалі вынікі працы камісіі па маніторынгу бягучай і прамежкавай атэстацыі ў 2022/2023 навучальным годзе.

 

Камісія па маніторынгу бягучай і прамежкавай атэстацыі з'яўляецца пастаянна дзейным органам, які фарміруецца з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў з мэтай маніторынгу якасці прафесійнай падрыхтоўкі па спецыяльнасцях, своечасовай карэкцыі навучальнага працэсу і як следства, узмацнення канчатковага выніку адукацыйнай дзейнасці.

У час зімовай экзаменацыйнай сесіі члены камісіі выбарачна наведвалі экзамены, абароны курсавых праектаў, аналізавалі арганізацыйную дакументацыю бягучай атэстацыі ў дэканатах і на кафедрах, а таксама вучэбна-метадычнае забеспячэнне дысцыплін на адукацыйным партале.

Аб выніках работы камісіі па маніторынгу бягучай і прамежкавай атэстацыі ў перыяд зімовай экзаменацыйнай сесіі расказала старшыня камісіі - намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Таццяна Ванькова. Таццяна Мікалаеўна выказала асноўныя заўвагі і прапановы па арганізацыі сесіі і падкрэсліла важнасць абмеркавання на пасяджэннях кафедраў вынікаў сесіі з мэтай абмену педагагічным вопытам па рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні, у тым ліку пры працэдуры ацэньвання.