Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 12 Снежань 2016 11:55

Выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы пазнаёміліся з новай тэхналогіяй навучання студэнтаў

3182 6Дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ніна Макарава ў рамках навукова-метадычнага семінара "Інавацыі для адукацыі» правяла навучальны семінар «Навучанне з выкарыстаннем метаду праектаў».

У працы сустрэчы прынялі ўдзел 11 выкладчыкаў фізіка-тэхнічнага, філалагічнага факультэтаў і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

- На занятках выкладчыкі асвоілі алгарытм стварэння навучальнага праекта, навучыліся працаваць з сэрвісамі для калектыўнага ўзаемадзеяння, стварылі план праекта з улікам спецыфікі абранай спецыяльнасці, - адзначыла Ніна Макарава. - Таксама ўдзельнікі семінара папрацавалі з сэрвісамі Google, пазнаёміліся з механізмамі працы з вучэбнай групай студэнтаў з дапамогай хмарных сэрвісаў, методыкай правядзення вучэбных заняткаў.

Кафедра плануе кожны месяц праводзіць падобныя заняткі, якія будуць накіраваны на пашырэнне выкарыстання камп'ютэрных і адукацыйных інавацый у навучальным працэсе ўніверсітэта. Да ўдзелу ў сустрэчах будуць прыцягнуты выкладчыкі і студэнты ўсіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Наступнае пасяджэнне семінара адбудзецца ў студзені 2017 года.