Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Чэрвень 2016 11:11

Больш за 200 навучэнцаў і выкладчыкаў Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы пад гукі эстрадна-духавога аркестра Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС прайшліся калонай па галоўных вуліцах горада

IMG 7205 1Штогод напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ладзіць традыцыйную акцыю «Ідзем разам». У гэтым годзе яе правялі пад дэвізам «Насустрач лету».

«У калоне ішлі навучэнцы, якія прадстаўляюць усе спецыяльнасці, па якіх можна атрымаць адукацыю ў каледжы. Затым яны арганізавалі канцэрт на Савецкай плошчы, кульмінацыяй якога стаў танцавальны флэшмоб. Такога роду мерапрыемствы выхоўваюць у навучэнцаў каледжа пачуццё згуртаванасці і папулярызуюць здаровы лад жыцця», - адзначылі арганізатары акцыі.

З усімі навінамі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.