Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 01 Сакавік 2024 12:29

Семінар-практыкум у ГрДУ імя Янкі Купалы: ilex – лічбавы памочнік у навучанні

ilex27 лютага адбыўся семінар-практыкум, арганізаваны навуковай бібліятэкай сумесна з ТАА «ЮрСпектр», прысвечаны выкарыстанню лічбавага прававога сэрвісу ilex для паляпшэння навучальнага працэсу. У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты факультэтаў эканомікі і кіравання, а таксама юрыдычнага факультэта.

Наталля Цімошак, начальнік сектара па развіццю супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі ТАА «ЮрСпектр», прадэманстравала магчымасці сэрвісу на практычных прыкладах. Сэрвіс ilex дае прылады для хуткага вывучэння матэрыялаў, мінімізацыі часу на пошук дакументаў, выбару аптымальных рашэнняў прафесійных пытанняў і выключэнні памылак у працы з нарматыўна-прававымі актамі.

Былі разгледжаны розныя раздзелы сэрвісу, у тым ліку радок хуткага пошуку, панэль інструментаў для працы з дакументамі, функцыю «Выбранае» і класіфікатары. Доступ да інфармацыйна-прававой сістэмы ilex «Спецвыпуск ПРОФ» (https://ilex.by/) з пашыранымі магчымасцямі работы ажыццяўляецца ў лакальнай сетцы універсітэта з камп'ютараў, размешчаных у навучальных карпусах юрыдычнага факультэта (зав. Даватара, 3/1), факультэта эканомікі і кіравання (вул. Гаспадарчая, 23), а таксама ў чытальных залах навуковай бібліятэкі. Ёсць магчымасць атрымаць выдалены доступ да ІПС ilex «Студэнт» (https://ilex.by/). За лагінам і паролем можна звяртацца да загадчыка аддзела бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій Святланы Місюкевіч (вул. Ажэшкі, 22, каб. 116а, e-mail: misiukevich_sm@grsu.by).