Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 27 Люты 2024 13:20

Купалаўскі ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Медыясфера»

photo 2024 02 27 13 16 34У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 18 і 19 красавіка адбудзецца VI Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс «МЕДЫЯСФЕРА-2024». Фестываль праводзіцца ў год, аб'яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Годам якасці, і прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі. У сувязі з гэтым ключавой тэмай фестывальных работ удзельнікаў вызначана тэма «Беларусь: год якасці - год майстэрства і творчасці».

Конкурс аб'яўлены ў пяці намінацыях: сярод друкаваных, электронных СМІ, на лепшыя фота-, інтэрнет- і камунікацыйныя праекты. Мэта фестывалю – знайсці і аб'яднаць навучэнцаў і студэнтаў, якія творча думаюць, і якія робяць першыя крокі ў галіне фатаграфіі, друку, кіна- і відэамастацтва, якія праяўляюць цікавасць да развіцця новых медыя.

Цырымоніі адкрыцця і ўзнагароджання пераможцаў, знаёмства з фестывальнымі праектамі, абмеркаванне работ з членамі журы адбудуцца 18–19 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Фестываль праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Падрабязней пазнаёміцца з умовамі ўдзелу і запоўніць заяўку можна ТУТ.