Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Люты 2024 13:10

Прафарыентацыйнае мерапрыемства для ўдзельнікаў алімпіяд па фізіцы і матэматыцы адбылося У ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 1264На базе фізіка-тэхнічнага факультэта прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства «Фізтэх лепш за ўсіх», у якім прынялі ўдзел школьнікі – удзельнікі і пераможцы алімпіяд рознага ўзроўню па фізіцы і матэматыцы.

З прывітальным словам выступіў загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэй Герман, які расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам аб спецыяльнасцях і навуковай рабоце, якая праводзіцца на факультэце. Пасля гэтага школьнікі прынялі ўдзел у майстар-класах і захапляльных мерапрыемствах, арганізаваных супрацоўнікамі факультэта.

Першым з такіх мерапрыемстваў быў майстар-клас «Калабаратыўныя робаты і іх прымяненне ў прамысловасці», які правёў старшы выкладчык кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэй Самародаў разам са студэнтам 4 курса спецыяльнасці «Прамысловыя робаты і робататэхнічныя комплексы» Арцёмам Сытым. Рабяты пазнаёміліся з сучасным прамысловым робатам-маніпулятарам Techman M5-700, а таксама атрымалі інфармацыю аб навучанні ў рамках адукацыйнай праграмы «робататэхнічныя сістэмы».

Другім мерапрыемствам стала віктарына «Займальная электроніка», арганізаваная старшым выкладчыкам кафедры электратэхнікі і электронікі Ірынай Гаўрылавай.

У завяршэнне старшы выкладчык кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Валерый Ступакевіч правёў майстар-клас «Вымяральныя пераўтваральнікі», расказаўшы хлопцам пра розныя віды датчыкаў фізічных велічынь з дэманстрацыяй іх работы з выкарыстаннем сучасных стэндаў і вучэбнага абсталявання.