Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 13 Люты 2024 13:42

Форум "Дыялог паспяховых": педагогіка як ключ да будучыні

photo 5359498232377496998 w8 лютага ў гімназіі №3 імя А. Соламавай г. Гродна адбылося традыцыйнае мерапрыемства – форум “Дыялог паспяховых”. Гэты форум быў арганізаваны з мэтай прыцягнуць увагу навучэнцаў да прафесіі педагога і падкрэсліць яе важнасць і каштоўнасць у грамадстве.

На мерапрыемстве прысутнічалі вопытныя педагогі, прадстаўнікі адукацыйных устаноў, у тым ліку і ВНУ. У ходзе форуму былі прадстаўлены даклады, прэзентацыі і дыскусіі на тэму значнасці прафесіі педагога і яе ўплыў на фарміраванне асобы кожнага вучня.

Дацэнт кафедры рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук Святлана Масленікава падзялілася з навучэнцамі гісторыяй свайго прафесійнага шляху. Святлана Сяргееўна таксама расказала пра спецыяльнасць «Рамана-германская філалогія (нямецкая мова)», пра яе асаблівасці і перавагі, пра сам працэс навучання ва ўніверсітэце.

Удзельнікі форуму мелі магчымасць задаць пытанні спікерам, абмеркаваць актуальныя праблемы сучаснай адукацыі і падзяліцца сваімі думкамі і ідэямі.

Форум "Дыялог паспяховых" стаў выдатнай пляцоўкай для натхнення і абмену вопытам паміж педагогамі і навучэнцамі. Ён падкрэсліў важнасць ролі педагога ў фарміраванні будучага грамадства і паказаў, што прафесія педагога - адна з самых значных і ганаровых.

 

photo 5359498232377496999 w