Алімпіяда праводзіцца ў выглядзе спаборніцтва ў выкананні 3 блокаў заданняў для навучэнцаў і студэнтаў. Балы за выкананыя кожным удзельнікам заданні сумуюцца. Пераможцам становіцца той удзельнік, які набраў максімальную колькасць балаў па трох блоках заданняў.
Да ўдзелу ў алімпіядзе не прымаюцца працы, якія парушаюць аўтарскія правы, запазычаныя ў інтэрнэце і любых сродках масавай інфармацыі.
Для ўдзелу ў алімпіядзе неабходна да 15 сакавіка 2024 года адправіць па электроннай пошце запоўненую форму заяўкі і работу па адрасе: majmin.pskgu@gmail.com.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце філалагічнага факультэта.