Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Лістапад 2023 15:26

Купалаўцы сталі прызёрамі рэспубліканскай алімпіяды па мытнай справе

photo 5422530017067390270 yСтудэнты 3 курса юрыдычнага факультэта прынялі ўдзел у Рэспубліканскай бліц-алімпіядзе па мытнай справе, якая прайшла на базе навукова-тэхналагічнага парку БНТУ «Палітэхнік». Па выніках конкурсных выпрабаванняў каманда нашага факультэта ўзнагароджана дыпломам II ступені.

У склад каманды юрыдычнага факультэта ўвайшлі Уладзіслаў Курлянчык, Павел Калеснік, Карына Гойлік, Кацярына Кажаноўская і Вікторыя Маўчун. Трэнер каманды - старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Наталля Габец.

Бліц-алімпіяда складалася з трох этапаў. На першым этапе камандам прапаноўвалася прадэманстраваць свае веды ў бліц-апытанні, якое складалася з шэрагу катэгорый: вядомыя асобы, заканадаўства, міжнароднае супрацоўніцтва, гісторыя і храналогія.

На другім этапе, які праводзіўся ў пісьмовай форме, студэнты выконвалі заданні па разліку мытных плацяжоў, вызначэнні кода ТН ЗЭД тавару, прымяненні норм крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства. Трэці этап уяўляў сабой індывідуальны тэст па пытаннях мытнага права.