Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 30 Лістапад 2023 14:14

У Купалаўскім універсітэце стартаваў папярэдні этап Шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды!

olimpiada145 удзельнікаў скарысталіся ўнікальнай магчымасцю паспрабаваць свае сілы, прайсці ў заключны этап і стаць студэнтам Купалаўскага ўніверсітэта без уступных выпрабаванняў.

Да 2 снежня пройдуць папярэднія алімпіяды па вучэбным прадмеце «Біялогія» для спецыяльнасцей «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя», «Псіхалогія», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», «Матэматыка» для спецыяльнасцей «Матэматыка», «Прыкладная матэматыка», «Хімія» для спецыяльнасцяў «Біяхімія», «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» і «Фізіка» для спецыяльнасцяў «Фізіка», «Кампутарная фізіка».

28 лістапада прайшлі папярэднія этапы профільных алімпіяд па вучэбным прадмеце «Матэматыка» для спецыяльнасцей «Работатэхнічныя сістэмы», «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты», «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў», «Інфармацыйна-вымяральныя прыборы». «Электраэнергетыка і электратэхніка», «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў», «Інжынерныя сеткі, абсталяванне будынкаў і збудаванняў» і вучэбнаму прадмету «Біялогія» для спецыяльнасцей «Біялогія», «Экалогія», «Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія».

Падрабязная інфармацыя аб удзеле ў алімпіядзе, графіку правядзення, часе доступу да алімпіядных заданняў і доступ да заданняў размяшчаецца ў Лічбавым кабінеце абітурыента персанальна для кожнага ўдзельніка алімпіяды. З усімі пытаннямі абітурыенты могуць звяртацца ў чат Лічбавага кабінета абітурыента.

Нагадваем, што ўладальнікі дыпломаў I, II, III ступені маюць права на залічэнне ў Купалаўскі ўніверсітэт без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасці, якія адпавядаюць вучэбнаму прадмету профільнай алімпіяды.