Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 23 Лістапад 2023 14:42

У свеце навукі: у студэнцкім канструктарскім бюро фізіка-тэхнічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта прайшлі заняткі для школьнікаў

injkl181123 6Навучэнцы інжынернага класа Ліцэя нумар 1 імя акадэміка Ю.М. Астроўскага г. Гродна і Сярэдняй школы №8 наведалі студэнцкае канструктарскае бюро фізіка-тэхнічнага факультэта.

Кіраўнік студэнцкага канструктарскага бюро Васіль Ходар правёў з навучэнцамі практычны занятак "Юны электронік", на якім дзеці азнаёміліся з асновамі электронікі і работай кантрольна-вымяральных прыбораў.

Удзельнікам расказалі пра спецыяльнасці фізіка-тэхнічнага факультэта, апошнія распрацоўкі СКБ, сярод якіх былі прадстаўлены макеты для выканання лабараторных работ па фізіцы ў сярэдніх школах, а таксама прадэманстравалі, якія карысныя электронныя прылады можна зрабіць для дома сваімі рукамі, напрыклад, тэлевізар са старога манітора і бытавы міні-халадзільнік.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены студэнцкага канструктарскага бюро студэнты 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Уладзіслаў Грэмчук і Алег Мальцаў, а таксама студэнтка 2 курса Анастасія Рамановіч.

 

Нагадаем, што студэнцкае канструктарскае бюро "Практычная электроніка" было створана ў 2014 годзе на базе аднайменнага навукова-практычнага гуртка, які працуе з 2004 года пры кафедры прамысловай электронікі.