Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Лістапад 2023 13:47

У Купалаўскім універсітэце назавуць пераможцаў алімпіяды па журналістыцы «Медыя і я»

photo 5314548809759575594 yФінал творчага спаборніцтва пройдзе на кафедры журналістыкі 25 лістапада.

Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра журналістыкі, якая сабрала навучэнцаў 8-11 класаў школ, гімназій і ліцэяў Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай і Віцебскай абласцей. Алімпіяда па журналістыцы традыцыйна праходзіць у два этапы. Першы этап - адборачны, ён меркаваў выкананне дыстанцыйных заданняў. Да 5 лістапада рабятам трэба было выканаць навучальныя тэставыя заданні, якія складаюцца з 20 пытанняў, а з 6 па 7 лістапада - кантрольны тэст, які складаўся з 10 пытанняў. Па выніках першага этапа журы выбрала 30 юнакоў, якія прадоўжаць удзел у алімпіядзе.

Адзін з арганізатараў алімпіяды, дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Хвесько, адзначыла:

– У гэтым годзе было пададзена рэкордная колькасць заявак – 117, гэта ў два разы больш, чым у папярэднія гады, ды і геаграфія ўдзельнікаў з кожным годам становіцца больш разнастайнай. Упершыню ў алімпіядзе прынялі ўдзел навучэнцы Віцебскай вобласці. Мы атрымалі заяўкі з Воршы і Браслава.

Фінальны этап у вочным фармаце правядуць на кафедры журналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта 25 лістапада. Удзельнікам трэба будзе напісаць сачыненне і падрыхтаваць вусны выступ на зададзеную тэму.

Алімпіяда праводзіцца з мэтай выяўлення і развіцця ў абітурыентаў творчых здольнасцей і цікавасці да журналістыкі і новых медыяў, папулярызацыі ведаў у медыйнай галіне і стварэння неабходных умоў для падтрымкі адораных навучэнцаў.