Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Лістапад 2023 15:17

Купалаўцы сталі фіналістамі конкурсу на стварэнне лагатыпа і іміджавага слогана Беларускага тыдня прадпрымальніцтва

photo 5395646773084672167 yНа суд кампетэнтнага журы было прадстаўлена 230 работ з усёй Беларусі. Каманда Купалаўскага ўніверсітэта, якая складалася са студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання, выйшла ў фінал конкурсу.

У склад каманды ўвайшлі студэнты 3 курса Раман Гаўрылік, Ганна Данкова, Марта Пілецкая і Вадзім Ахапкін. Дзеці пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Уладзіміра Ляўшука прынялі ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання фіналістаў конкурсу на стварэнне лагатыпа і іміджавага слогана Беларускага тыдня прадпрымальніцтва, які адбыўся ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Намеснік міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч павіншаваў фіналістаў з Міжнародным днём студэнтаў і зазначыў, што трапіць у лік пяці самых крэатыўных студэнцкіх каманд было вельмі складана. Але тым больш дарагі і ганаровы выхад у фінал. Фіналісты конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі ад партнёраў конкурсу.

Праца гродзенскай каманды была асобна адзначана і заахвочана. Генеральны дырэктар Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Пётр Арушаньянц за яркасць і крэатыўнасць дызайнерскага рашэння ўручыў рабятам грашовы сертыфікат. У якасці спецыяльнага падарунка для пераможцаў і фіналістаў конкурсу арганізавана экскурсійнае наведванне ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк».

 

photo 5395646773084672168 y