Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Лістапад 2023 13:27

Ведаць, каб выконваць: навучэнцы Купалаўскага каледжа сталі ўдзельнікамі сустрэчы з намеснікам камандзіра батальёна па ІР і ДА Ленінскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Віталём Пісарэнка

IMG 5205Сустрэча адбылася 17 лістапада ў Гуманітарным каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У ходзе мерапрыемства супрацоўнік праваахоўных органаў распавёў навучэнцам каледжа пра патрабаванні да кандыдатаў на службу ў органы ўнутраных спраў, наяўных вакантных пасадах, ільготах і сацыяльных гарантыях для супрацоўнікаў.

У рамках сустрэчы была праведзена прафілактычная гутарка аб кіберзлачыннасці ў Рэспубліцы Беларусь. Віталём Пісарэнка былі агучаны каштоўныя парады і рэкамендацыі па бяспечным выкарыстанні інтэрнэту, прадухіленні вірусных нападаў, абароне асабістай інфармацыі і правілах электроннай камунікацыі.

Таксама да навучэнцаў была даведзена інфармацыя аб механізмах уцягвання непаўналетніх у злачынную дзейнасць, аб атрыманні адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за праявы экстрэмізму.