Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Лістапад 2023 16:47

Купалаўцы прынялі ўдзел у святкаванні Дня сацыёлага ў Мінску

IMG 0c3f5cd2de239177cd41d6cc1d749d42 VСтудэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму наведалі Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі і прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, арганізаваных Інстытутам, прымеркаваных да Дня сацыёлага.

З прывітальным словам да сацыёлагаў звярнуўся дырэктар Інстытута сацыялогіі Мікалай Мыслівец, які адзначыў працяглую гісторыю станаўлення сацыялагічнай навукі ў нашай краіне і перспектывы развіцця навуковых кадраў з міждысцыплінарным профілем.

Загадчык аддзела эканамічнай сацыялогіі Алег Кабяк прэзентаваў дзейнасць Цэнтра культурна-крэатыўных індустрый, створанага на базе аддзела ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў. Завяршальным мерапрыемствам стаў інтэлектуальны сацыялагічны квіз, у якім студэнты-купалаўцы ўвайшлі ў тройку лідараў, з адрывам перасягнуўшы каманду студэнтаў сталічнай ВНУ.

Студэнтаў суправаджала старшы выкладчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі Ілона Нядзялеўская.