Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 15 Лістапад 2023 16:02

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартаваў трэці Міжнародны фестываль праектаў

photo 5380052279408841378 xУ фестывалі прымаюць удзел аўтары-распрацоўшчыкі сеткавых праектаў і вэб-квэстаў, створаных на міжнародным дыстанцыйным адукацыйным марафоне «Купалаўскія праекты».

На другім Міжнародным фестывалі Купалаўскіх праектаў, праведзеным у 2022/2023 навучальным годзе, было прадстаўлена 32 праекты, з іх для пачатковай школы - 18, для студэнтаў - 7.

Праца над праектамі праходзіла ў міжнародных камандах, агульная колькасць удзельнікаў склала больш за 1500 навучэнцаў.

На Міжнародным марафоне пад кіраўніцтвам вопытных цьютараў выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта стварылі сеткавыя праекты і вэб-квесты.

Аўтары праектаў паспяхова прымяняюць свае распрацоўкі на практыцы і актыўна ўкараняюць іх у адукацыйны працэс.

Арганізатарамі фестывалю выступілі факультэт матэматыкі і інфарматыкі і педагагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы.

Падрабязная інфармацыя аб праекце знаходзіцца на сайце  «Купалаўскія праекты».