Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 13 Лістапад 2023 13:41

У Купалаўскім універсітэце працягвае працу праект «Адкрытае навучанне»

photo 5372835579005359108 yУ час чарговага мерапрыемства праекта «Адкрытае навучанне» дэманстраваўся вопыт вучэбнай працы выкладчыкаў і студэнтаў юрыдычнага факультэта.

Мадэратары навучальнага семінара старшы выкладчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Валерый Козел і дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыгор Траццякоў падзяліліся са слухачамі праекта вопытам фарміравання ў студэнтаў-юрыстаў устойлівай матывацыі да навучання.

– Матывы для студэнтаў універсітэта могуць быць самымі рознымі, - адзначыў у сваім выступе Рыгор Траццякоў. – Для павышэння матывацыі студэнтаў юрыдычнага факультэта выкарыстоўваюцца разнастайныя формы вучэбнай работы і практычнага апускання ў прафесію. Выкладчыкі дапамагаюць студэнтам у вызначэнні значных прафесійных мэт, вялікае значэнне мае асабісты прыклад.

Аб комплексным падыходзе, накіраваным на павышэнні матывацыі студэнтаў, расказаў Валерый Козел. Пад яго навуковым кіраўніцтвам пры кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі працуе студэнцкі навуковы гурток.

– Мы сабралі неабыякавых, актыўных, зацікаўленых студэнтаў, - падкрэсліў Валерый Козел. – Пры фармаванні плана дзейнасці гуртка на год мы арыентуемся на запыты студэнтаў і адначасова прапануем мерапрыемствы, да якіх хлопцы далучаюцца з вялікай цікавасцю. Гэта канферэнцыі, круглыя сталы, выступленні запрошаных экспертаў, наведванні профільных устаноў і арганізацый.

Пра гурток і яго ўплыў на фарміраванне асабістых якасцей і прафесійных навыкаў расказалі студэнты юрыдычнага факультэта Варвара Міладоўская, Ганна Гаранчук і Юлія Шкут. Слухачам праекта была прадэманстравана старонка гуртка ў сацыяльнай сетцы Instagram і падрыхтаваныя студэнтамі відэаматэрыялы, у прыватнасці фільм «Вобшук за кадрам», які заняў 1 месца па выніках X юбілейнага Міжнароднага кінафестывалю студэнцкіх фільмаў па крыміналістыцы «Залаты след».

У мерапрыемстве праекта прынялі ўдзел выкладчыкі Какандскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Мукімі.

Чарговае мерапрыемства праекта «Адкрытае навучанне» адбудзецца 20 лістапада 2023 года. Аб магчымасцях павышэння якасці навучання праз кіруемую самастойную работу студэнтаў раскажуць начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Марына Калоцэй і загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Каляга. Пачатак навучальнага семінара ў 15:05 у аўдыторыі 218а галоўнага корпуса ўніверсітэта.