Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 10 Лістапад 2023 13:49

Філалагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй

photo 5364209266040360850 xФілалагічны факультэт запрашае абітурыентаў у дзіўны свет мовы і літаратуры! Выкладчыкі факультэта падрыхтавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, якія пазнаёмяць хлопчыкаў і дзяўчынак са спецыяльнасцямі і жыццём факультэта.

Апусканне ў свет філалогіі адбудзецца 11 лістапада ў корпусе па вуліцы Леніна, 32. Усіх чакаюць да 11.00. Будуць працаваць чатыры лакацыі: "З любоўю ды роднага слова" ад спецыяльнасці "Беларуская філалогія", пляцоўка спецыяльнасці "Руская філалогія" "Ствары свет Словам", інтэрактыўная пляцоўка "English Vibe" ад спецыяльнасцей "Сучасныя замежныя мовы (па напрамках)", " Рамана-германская філалогія (англійская), пляцоўка кафедры рамана-германскай філалогіі "Deutsch für alle".

Больш падрабязна з праграмай можна пазнаёміцца ТУТ.