Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 20 Кастрычнік 2023 08:28

Купалавец прыняў удзел у Маладзёжным праекце «100 ідэй для СНД»

photo 5298948492108091101 yУ фінале праекта прынялі ўдзел больш за 80 прадстаўнікоў Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Беларусь. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставіў студэнт юрыдычнага факультэта Курбонаў Бехруз Анвар углі.

Праект купалаўца «OpenDocsUZ» накіраваны на распрацоўку і ўкараненне лічбавага канструктара дакументаў (у фармаце дадатку), які дазваляе спрасціць і паскорыць працэдуру падрыхтоўкі рознай дакументацыі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі праз забеспячэнне адкрытага доступу да вялікай бібліятэкі гатовых электронных форм розных дакументаў з іх аўтаматычным запаўненнем зыходнымі дадзенымі карыстальніка .

Рэалізацыя Міжнароднага маладзёжнага праекта дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «100 ідэй для СНД» прадугледжана Рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД ад 1 чэрвеня 2018 года. Рашэнне падпісалі Азербайджанская Рэспубліка, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан і Рэспубліка Узбекістан.

Праект рэалізуецца ў мэтах развіцця інавацыйнай дзейнасці, актывізацыі навуковага мыслення моладзі, прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, стымулявання грамадзянскіх ініцыятыў да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак у краінах СНД.